Аршанскі выканкам «палепшыў якасць вады» у неіснуючай вёсцы
Як мы ўжо паведамлялі, у Оршы 8 кастрычніка прайшоў Народны сход, на якім сярод іншых аршанцы запатрабавалі ад мясцовых уладаў вырашыць праблему якасці пітной вады ў горадзе і раёне.
У адказе Аршанскага гарвыканкама гаворыцца, што «для паляпшэння якасці падаваемай
вады насельніцтву былі пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю наступныя аб'екты:
- Будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў в. Бабанічы Аршанскага раёна, 2006 год
».
На паперы ўсё выглядае проста выдатна. Але ёсць адна маленькая загвоздка. У
Аршанскім раёне вёскі Бабанічы ... няма. Не атрымалася знайсці такую вёску разам з загадкавай станцыяй абезжалезвання і ў суседніх Талачынскім,
Сенненскім і Дубровенскім раёнах.
Адказ гарвыканкама, у якім гэтая вёска згадваецца, падрыхтаваны дзвюма
выканкамаўскімі юрыстамі і падпісаны
першым намеснікам старшыні М. Саксонавым.