viasna on patreon

Леанід Аўтухоў падаў у суд на ДАІ

2011 2011-11-14T11:20:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daishnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіста з райцэнтру Гарадок пазбавілі правоў на адзін год, а таксама аштрафавалі на 280 тысяч. Спадар Аўтухоў  лічыць, што падставы пакарання палітычныя:  калі ён вяртаўся дахаты 8 кастрычніка з Народнага сходу ў Віцебску, яго машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ – як высветлілася, паводле загаду свайго кіраўніцтва. Актывіста прызналі парушальнікам правілаў дарожнага руху, і гэта ён спрабуе аспрэчыць праз суд.

У скарзе на пастанову  выконваючага абавязкі начальніка аддзела ДАІ Гарадоцкага РАУС А. Рымшы Леанід Аўтухоў піша, што з пастановай не згодны, бо правілы дарожнага руху не парушаў. Таксама ён падкрэслівае, што ягоная спарава разбіралася з парушэннямі -- не былі апытаныя пасажыры-сведкі,  якія ехалі з ім у машыне. Апрача гэтага, затрыманне машыны спадара Аўтухова адбылася паводле вуснага ўказання камадзіра батальёна дарожна-патрульнай службы віцебскай управы ДАІ У.Банадысенкі, але гэта не адлюстравана належным чынам у складзеным пратаколе.

На падставе таго, што дакументы пра ягонае правапарушэнне складзены з відавочнамі хібамі, а даследванне інцыдэнту праведзена не ў поўным аб’ёме, Леанід Аўтухоў патрабуе  адмяніць пастанову ЧасВАП начальніка АДАІ Гарадоцкага РАУС Рымшы А.А. ад 3 лістапада 2011 і спыніць справу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Як ужо паведамлялася раней, гарадоцкага актывіста пазбавілі правоў на 12 месяцаў і аштрафавалі за парушэнне ПДД 3 лістапада гэтага году.

Спадар Аўтухоў – кіраўнік раённай суполкі партыі БНФ, актывіст  кампаніі “Гавары праўду”. І машына ў яго прыкметная: спераду вісіць сцяжок Еўразвязу, а ў салоне – бел-чырвона-белая стужка і лозунг “За Някляева!” На Народным сходзе 8 кастрычніка ён прапанаваў унесці ў пастанову патрабаванне ад вызваленні ўсіх беларускіх палітвязняў, падтрыманае ўсімі прысутнымі. 

Стаж кіроўцы ў Леаніда Аўтухова – каля 25 гадоў.  І ён катэгарычна не згодны з версіяй супрацоўнікаў ДАІ, выкладзенай у пратаколе правапарушэння:

“Калі мяне спынілі па дарозе з Народнага сходу, заявіўшы, нібыта я пераехаў суцэльную лінію, я дужа  здзівіўся. Бо яе там і не было. А калі ўжо адабралі правы, то нехта за маёй спіной  сказаў: “Каб  не ездзіў больш па ўсялякіх сходах!” І ў мяне адпалі апошнія сумневы ў тым, што уся гэтая справа – суцэльная падробка!”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства