viasna on patreon

У Брэсце пададзена заяўка на пікеты “За чыстае паветра”

2011 2011-11-10T16:46:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-saveckaja.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкі гарвыканакам пададзена заяўка на правядзенне трох пікетаў, якія плануецца правесці напрыканцы лістапала пад агульным дэвізам “За чыстае паветра”.   

Як паведаміў адзін з ініцыятараў правядзення пікетаў Ігар Маслоўскі, з дапамогай гэтых акцый мяркуецца прыцягнуць увагу грамадскасці да таго, што ў Брэсце рэгулярна адчуваюцца дрэнныя пахі, а звароты жыхароў горада да мясцовых чыноўнікаў не даюць плёну. Між тым, у горадзе ўжо распачаўся збор подпісаў пад калектыўным зваротам да брэсцкіх уладаў за тое, каб яны выконвалі Закон “Аб санітарна-гігіенічным дабрабыце насельніцтва” і распрацавалі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на змяньшэнне і прадухіленне адмоўнага ўздзеяння злавонных пахаў на здароўе грамадзян. Пад зваротам ужо падпісаліся больш за 300 жыхароў Брэста.

Па словах Ігара Маслоўскага, улада павінна ўлічваць, што гэтая праблема адбіваецца не толькі на мясцовым насельніцтве, але і разбурае імідж горада, бо на на праблемы, звязаныя з паветрам, скардзяцца ўжо і замежныя турысты, што наведваюць Брэст.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства