viasna on patreon

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска аштрафаваў грамадзкіх актывістаў Барыса Хамайду і Алеся Мудрычэнку за распаўсюд недзяржаўных газет

2006 2006-06-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета "Витебский курьер М" у апошнім нумары № 49 паведаміла, што 26 чэрвеня суд Чыгуначнага раёна Віцебска аштрафаваў грамадскіх актывістаў Барыса Хамайду і Алеся Мудрычэнку за распаўсюд недзяржаўных газет.
Барыс Хамайда штодзённа распаўсюджвае ў цэнтры горада недзяржаўныя газеты "Витебский курьер М", "Наша ніва", часопіс "ARCHE". 26 чэрвеня каля 13 гадзін да яго падышлі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС і сталі патрабаваць дакументы. Пасля таго, як Б.Хамайда адмовіўся прад'явіць іх, яго адвезлі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі, дзе, пратрымаўшы дзве з паловай гадзіны, склалі пратакол па ч.1 арт. 148 КаАП (гандаль у неналежным месцы). У той жа дзень суд пастанавіў аштрафаваць яго на адну базавую велічыню (31 тыс. рублёў).
У гэтым жа месцы ў той жа дзень быў затрыманы віцяблянін Алесь Мудрычэнка, які прадаваў свежыя нумары "Витебского курьера", размясціўшы тут жа самаробны плакат з літарамі "ВК" на бел-чырвона-белым фоне. Па словах Мудрычэнкі, каля 12.00 нечакана пад'ехала міліцэйская машына, ахоўнікі парадку запатрабавалі дакументы, якіх у яго не аказалася. Затым яго даставілі ў Чыгуначны РАУС, абшукалі і, пратрымаўшы там каля трох гадзін, адвезлі ў суд Чыгуначнага раёна. Там, пасля разгляду справы, Мудрычэнка быў аштрафаваны таксама на адну базавую велічыню, - паведамляе "Витебский курьер М".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства