У дачыненьні да віцебскага міліцыянта, які затрымліваў вядомага праваабаронцу і грамадзкага дзеяча Валерыя Шчукіна, узбуджана "дысцыплінарная вытворчасьць"
Спадар Шчукін быў двойчы затрыманы ў Віцебску падчас правядзеньня сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў. Абодва разы яго абвінавачвалі ў тым, што ён нібыта "лаяўся матам", хаця сам праваабаронца сьцвярджае, што гэтага не рабіў. Больш таго, спадар Шчукін зьвярнуўся са скаргай у пракуратуру на дзеяньні супрацоўніка міліцыі, які яго затрымліваў. І нядаўна атрымаў адказ ад пракурора Першамайскага раёна Віцебска спадара Ягорава. У ім, у прыватнасьці, адзначаецца: ""Ваша скарга на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў частцы незаконнага ўтрыманьня Вас пад вартай разгледжана... За халатнасьць пры налічэньні тэрміну Вашага ўтрыманьня пракуратурай раёна ў адносінах старшага ўчастковага інспэктара міліцыі Першамайскага РАУС г. Віцебска Шаблова І.Е. узбуджана дысцыплінарная вытворчасьць"".
""Міліцыянты, якія гэдак хацелі выканаць загад, што нават первыканалі яго, зараз прыцягваюцца да адказнасьці. Так бывае заўжды калі дурань патрэбны, яго прылашчаць, але потым яго кінуць, таму што ён больш непатрэбны. І вось надыйшоў час помсты"," - такім чынам пракаментавалі гэтую навіну на сайце ""Наш дом"", на якім пільна адсочваюць гісторыі з затрыманьнямі ў Віцебску прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, паведаміў belngo.info.