viasna on patreon

За распаўсюд газеты “Крывінка” – пад суд

2011 2011-11-06T19:51:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stankevich.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Георгій Станкевіч

Георгій Станкевіч

5 лістапада ў райцэнтры Бешанковічы быў затрыманы настаўнік Георгі Станкевіч, які развозіў сваім сталым чытачам газету “Крывінка”, якую сам заснаваў і выдае. Газета выходзіць нерэгулярна, бо выдаецца на ўласныя сродкі невялікім накладам – 290 асобнікаў.  На выдаўца склалі пратакол за незаконны распаўсюд друкаванага выдання.

Георгі Станкевіч выдае “Крывінку” ужо чатыры гады, змяшчаючы там навіны пра жыццё Бешанковіцкага раёна – вядома, не афіцыйныя, у адрозненне ад дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Газета досыць папулярная ў рэгіёне, таму спадар Станкевіч не дужа верыць, што  нехта  з ягоных чытачоў мог паскардзіца ў міліцыю:

“Я развозіў газеты на ровары, раскідваў іх па паштовых скрынках, як раблю заўсёды. Калі ўжо вяртаўся дахаты, мяне абагнала міліцэйская машына, і супрацоўнікі сказалі, што да іх паступіў сігнал пра мае нібыта незаконныя дзеянні. Давялося ехаць у пастарунак, на мяне склалі пратакол за незаконны распаўсюд друкаванага выдання”.

Паўтары гады таму Георгія Станкевіча ўжо судзілі па падобнай справе. Яму не ўдалося давесці, што газета не з'яўляецца перыядычным выданнем і рэгістрацыя яе неабавязковая. Раённы суд прысудзіў актывісту штраф, а абскардзіць пастанову райсуду не ўдалося ні ў абласным, ні ў Вярхоўным судзе.

Цяпер Георгію Станкевічу сказалі, каб чакаў выкліку ў міліцыю для далейшага разбіральніцтва, а потым – і позву на чарговы суд.

 

Фота: Георгі Станкевіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства