Вярхоўны суд знайшоў парушэнне ў дзеяннях суддзі з Віцебску
Судзьдзя Валянціна Кісмярошкіна не дазволіла віцебскаму праваабаронцу Паўлу Левінаву, сведку на судовым працэсе па справе “маўклівых акцый”, азнаёміцца з пратаколам судовага пасяджэння. Вярхоўны суд прызнаў гэта парушэннем Працэсуальна-выканаўчага кодэксу і ў афіцыйным адказе паведаміў, што “суддзі ўказана на недапушчэннне” падобных пралікаў.
8 ліпеня у Першамайскім райсудзе Віцебску спадарыня Кісьмярошкіна разглядала справу актывіста Алеся Галаваня – яго затрымалі напярэдадні адной з “акцый маўклівага пратэсту” нібыта за дробнае хуліганства, нібыта ён лаяўся матам і размахваў рукамі, чым зняважыў мінакоў. Паводле судовай пастановы, хлопца пакаралі шасьцю суткамі арышту.
Праваабаронца Павел Левінаў быў сведкам на гэтым працэсе, і хацеў дапамагчы актывісту ў складанні касацыйнай скаргі. Але спадарыня Кісмярошкіна адмовіла праваабаронцу ў магчымасці азнаёміцца з пратаколам судовага пасяджэння.
Павел Левінаў падаў скаргу ў Вярхоўны Суд, які ўрэшце прызнаў, што судзьдзя Першамайскага райсуду парушыла закон -- частку 4 артыкулу 11.8 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях, дзе абвяшчаецца: “Судзьдзя абавязаны забясьпечыць… удзельнікам працэсу магчымасьць азнаямленьня з пратаколам судовага паседжаньня”.
У атрыманым Паўлам Левінавым лісьце, падпісаным намесьнікам старшыні Вярхоўнага Суду Валерам Калінковічам, гаворыцца: “Судзьдзі Кісьмярошкінай В.І. паказана на дапушчанае парушэньне патрабаваньняў ПВКаАП”.
“ Але застаецца некалькі пытанняў. Колькі такіх суддзяў у Віцебскай вобласці дый па ўсёй краіне, якія дрэнна ведаюць законы? І наколькі справядлівымі з’яўляюцца прысуды суддзяў-”невукаў”, якія, здзяйсьняючы “правасуддзе”, не арыентуюцца ў прававых нормах, вызначаных кодэксамі Рэспублікі Беларусь?” – задае рытарычнае віцебскі рэгіянальны сайт “Віцебская вясна” .