viasna on patreon

Цэнтральны Камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) звярнуўся да кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь і выказаў рашучы пратэст у сувязі з незаконным зняволеннем лідэра беларускіх сацыял-дэмакратаў Аляксандра Казуліна

2006 2006-06-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

СВАБОДУ АЛЯКСАНДРУ КАЗУЛІНУ!

Заява ЦК БСДП (Грамады)

Цэнтральны Камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) звяртаецца да кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь і выказвае рашучы пратэст у сувязі з незаконным зняволеннем лідэра беларускіх сацыял-дэмакратаў Аляксандра Казуліна.
Абвінавачанні, якія прадяўлены А. Казуліну, у кожнай дэмакратычнай краіне палічылі б беспадстаўнымі і нават абсурднымі.
17 лютага зарэгістраваны кандыдатам на пасаду Прэзідэнта А. Казулін паспрабаваў правесці сваю першую прэс-канферэнцыю ў будынку Нацыянальнага прэс-цэнтру. Супрацоўнікі аховы прэс-цэнтру (а таксама агенты спецслужбаў) замест таго, каб выказаць павагу да кандыдата на пасаду Прэзідэнта і дапамагчы ажыццявіць яго законнае права, перашкодзілі яму, ужылі пры гэтым фізічную сілу і спецыяльныя сродкі.
2 сакавіка кандыдат на пасаду Прэзідэнта паспрабаваў у адпаведным закону парадку - паводле рашэння партыйнага зезду і выбарчага заканадаўства атрымаць запрашэнне на 3 Усебеларускі народны сход, каб удзельнічаць у яго працы. Аднак у вестыбюлі сталічнага Палацу чыгуначнікаў А. Казулін супрацоўнікамі спецслужбаў, якія спецыяльна яго там чакалі, быў збіты, затрыманы і прымусова адвезены ў Кастрычніцкі РАУС г.Мінска.
Нарэшце, 25 сакавіка А. Казулін разам з іншымі людзьмі ланцужком, па ходніках, з кветкамі ў руках ішлі ў бок турмы на вуліцы Акрэсціна, каб засведчыць сваю салідарнасць з арыштаванымі аднадумцамі. Але спецпадраздзяленні міліцыі беспрычынна, з беспрэцэдэнтнай у найноўшай беларускай гісторыі жорсткасцю атакавалі мірных людзей. Сотні былі збітыя, дзясяткі, у тым ліку і А. Казулін, арыштаваныя. Злачыннасць дзеянняў спецназу відавочная: праход да турмы на вул. Акрэсціна ніякім законам ці распараджэннем не забаронены, і кожны грамадзянін мае права падысці аж да варотаў гэтай сумнавядомай установы.
Кансультацыі спецыялістаў з нашай партыі з высокапрафесійнымі непартыйнымі юрыстамі з Беларусі і замежжа даюць падставы сцвярджаць, што па кожным пункце абвінавачвання да адказнасці павінен быць прыцягнуты не А. Казулін, а арганізатары распраў з мірнымі грамадзянамі.
ЦК БСДП патрабуе неадкладна вызваліць А. Казуліна і зняць усе абвінавачанні супраць яго.
ЦК БСДП папярэджвае, што за кожны дзень незаконнага зняволення Аляксандра Казуліна вінаватыя ў гэтым службовыя асобы раней ці пазней будуць прыцягнутыя да адказнасці.
СВАБОДУ АЛЯКСАНДРУ КАЗУЛІНУ І ІНШЫМ ПАЛІТЫЧНЫМ ВЯЗЬНЯМ!
Мінск, 25 чэрвеня 2005 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства