Сябры Моладзі БНФ Сьцяпан Сьвідзерскі, Яўген Неткачэў, Ігар Падалінскі і Сьвятлана Сьцеганцава выключаныя з ВНУ
Па звестках прэс-службы Партыі БНФ, падчас сэсіі, якую здаюць студэнты ў чэрвені, былі выключаныя з універсітэтаў чатыры сябра Моладзі БНФ: Сьцяпан Сьвідзерскі і Яўген Неткачэў навучаліся на гістарычным факультэце БДУ, Сьвятлана Сьцеганцава у Мастацкай акадэміі імя Ахрэмчыка, Ігар Падалінскі на філалагічным факультэце БДУ. Зараз ўсе яны вымушаныя працягваць вучобу ў Польшчы.
Моладзь БНФ прымала актыўны ўдзел у акцыях 19-25 сакавіка: Сьцяпан
Сьвідзерскі, Яўген Неткачэў і Ігар Падалінскі адбылі тэрміны ў вязьніцах на Акрэсьціна і ў Жодзіна. "Моладзь БНФ мае ўсе магчымасьці стаць цэнтрам гуртаваньня дэмакратычнай моладзі, і улады ведаюць гэта, - скажаў кіраўнік юрыдычнай камісіі Партыі БНФ Уладзімір Лабковіч. - Усе сябры Моладзі БНФ прымалі ўдзел у знакамітых акцыях мірнага упраціву, начавалі на плошчы. Але выключэньне з унівэрсытэтаў сьведчыць пра страх уладаў, пра тое, што ўлады зацікаўленыя ў тым, каб нашая лепшая моладзь пакінула краіну."