У Магілёве створана новая грамадзка-палітычная ініцыятыва
У яе ўвайшлі прадстаўнікі рэгіянальных філіяў і суполак тых партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, якія ў нацыянальным маштабе складаюць вядомую дэмакратычную кааліцыйную "10+". Аднак дзьверы ініцыятывы не зачыненыя для іншых, і чакаецца, што ўжо на наступным тыдні, калі павінна быць падпісаная кааліцыйная дамова, да ініцыятывы далучацца новыя чальцы. Новае грамадзкае ўтварэньне прызначанае для арганізацыі скаардынаванага актыўнага ўдзелу магілёўскіх дэмакратаў ў чакаемых мясцовых выбарах і забесьпячэньня ў іх максымальна магчымага ў цяперашніх рэальных умовах посьпеху.Найбольшы спадзеў на сустрэчную прыхільнасьць да ініцыятывы ўскладаецца найперш на нядаўна народжаныя актыўныя маладзёвыя абяднаньні, а таксама на грамадзкія арганізацыі сацыяльнага кірунку дзейнасьці.
Ад удзельнікаў ініцытывы напачатку патрабуецца толькі падтрыманьне 4-х прынцыпаў, на якіх паўстае новая магілёўская еднасьць. Гэта спрыяньне і служэньне незалежнасьці краіны, адстойваньне правоў чалавека, спрыяньне рынкаваму рэфармаваньню беларускай эканомікі і прасоўваньню краіны ў эўрапейскую супольнасьць, паведаміў belngo.info.