viasna on patreon

Аршанцы патрабуюць захавання прыродаахоўных законаў

2011 2011-10-31T14:34:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары мікрараёна «Задняпроўе-2» пачалі збор подпісаў супраць збудаванні аўтастаянкі насупраць дома № 3 па вуліцы Флёрава. Яно было пачата бягучым летам на абрывістым беразе рэчкі Куцеенка.

Дадзеная тэрыторыя ўваходзіць у межы водаахоўнай зоны, зацверджанай рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Будаўніцтва аўтастаянак у такой зоне забаронена. Тым не менш гарадская архітэктура запраектавала гэтую стаянку, гарвыканкам зацвердзіў праект і пачаў будаўніцтва. А інспекцыя па экалогіі ніякіх мер рэагавання не распачала.

Аршанцы патрабуюць неадкладна спыніць незаконнае будаўніцтва і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства