viasna on patreon

Участковыя наведваюць бабруйчан позна вечарам

2011 2011-10-31T13:18:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У бабруйскіх участковых з’явілася новая “мода”, - прыходзіць ці тэлефанаваць асобам, якія іх цікавяць, позна вечарам. Асуджанаму ўлетку за маўклівую акцыю Алесю Сушчэўскаму, напрыклад, супрацоўнік міліцыі патэлефанаваў у пятніцу, каля 23.00 вечара.

-Я вельмі гэтаму абурыўся, - дзеліцца ўражаннямі Алесь Сушчэўскі. – Не разумею, навошта тэлефанаваць так позна? Ён хацеў каб я падпісаў нейкую паперу, па якой я мусіў паабяцаць не хадзіць на плошчу 2 лістапада. Самае цікавае, я нават не ведаў, што нешта на гэты дзень плануецца. Як аказалася, гэта быў участковы па раёну маёй старой прапіскі, я даўно не жыву там. Я патрабаваў ад міліцыянта афіцыйную і правільна складзеную паперу.

Да журналісткі Алесі Скапінцавай участковы таксама завітаў у пятніцу, каля дзевяці гадзін вечара. Яе ў гэты час не было дома, і міліцыянт паведаміў родным, што “цікавіцца яе дзейнасцю”. Недзе месяц таму ўчастковы Леанід Максімаў ужо тэлефанаваў бабруйчанцы  на мабільны тэлефон з прозьбай сустрэцца і паразмаўляць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства