viasna on patreon

Панядзелак пачынаецца з судоў (аднаўляецца)

2011 2011-10-31T11:03:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністратыўная справа затрыманага 30 кастрычніка актывіста “Правага Альянсу” Юрася Карэтнікава  разгледжаная ў судзе  не Першамайскага, а Савецкага раёну Менска. Яго звінавацілі у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ) і пакаралі арыштам на 10 сутак. Высветлілася, што разам з Карэтнікавым быў затрыманы і Сяргей Савін. Савіну - 7 сутак. Іх судзіў суддзя Дзмітрый Паўлючэнка.

У Цэнтральным судзе  актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Міхаіл Ермалюк за ўдзел у акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі атрымаў 5 сутак.

Юлю Сцяпанаву, якая правяла 3 начы на Акрэсціна, разам з ёй і паплечніцу Вольгу Бандарэнка, судзяць ў судзе Кастрычніцкага раёна Суддзя - Пратасавіцкая. Іх таксама вінавацяць у парушэнні арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) за акцыю 26 кастрычніка. Юлія Сцяпанава аштраваная на 30 базавых велічыняў. Вольга Бандарэнка - арышт 10 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства