Затрымалі актывіста "Эўрапейскай Беларусі" Міхаіла Ермалюка
29 кастрычніка каля 15 гадзін быў затрыманы за акцыю
салідарнасьці ў мэтро актывіст "Эўрапейскай Беларусі" Міхаіл Ермалюк,
паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі.
Фота і відэа з акцыі 26 кастрычніка, калі актывісты разьвесілі партрэты
палітвязьняў у вагонах, апублікавалі многія сайты. У пятніцу была затрымана
Юлія Сьцяпанава, якая зараз знаходзіцца на Акрэсьціна. Увечары ў пятніцу двое ў
цывільным прыходзілі і да Ермалюка, але яго не было дома. У суботу раніцай
прыйшлі зноў. Даведаўшыся ў маці Міхаіла ягоны тэлефон, прызначылі сустрэчу ля
ўваходу ў чыгуначны вакзал, дапытвалі пра акцыю ў мэтро. Потым сувязь зь
Міхаілам абарвалася.
Міхаіл Ермалюк – сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава, пераможца фотаконкурсу
Радыё Свабода па асьвятленьні выбараў 2010 года "Людзі
і выбары".
Летам М.Ермалюк адседзеў 10 сутак за ўдзел у маўклівай акцыі пратэсту.