Сяргея Ляшкевіча перавезьлі з Гарадзенскай турмы ў Глыбокае
https://spring96.org/be/news/4687
2006
2006-06-23T10:00:00+0300
2006-06-23T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадзка-палітычнага актывіста, кіраўніка выбарчага штаба Аляксандра Мілінкевіча на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах па Шчучынскім раёне, Сяргея Ляшкевіча, перавялі з Гарадзенскай турмы ў Глыбокае, дзе адбываюць пакараньне засуджаныя да турэмнага арышту. Нагадаем, што Ляшкевіч быў засуджаны Шчучынскім раённым судом да 5 месяцаў турэмнага арышту паводле новаўведзенага крымінальнага артыкулу за нібыта "падрыхтоўку масавых беспарадкаў" пад час выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі. Сяргей Ляшкевіч адбыў ужо больш паловы тэрміну пакараньня і падаў хадайніцтва на датэрміновае вызвалеьне. Зараз ён чакае адпаведнага адказу.