viasna on patreon

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў: “Незаконны ціск на беларускія грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ працягваецца”

2011 2011-10-26T18:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

“У 2010-2011 гадах працоўнае асяроддзе праваабаронцаў засталося вельмі рэпрэсіўным, і сітуацыя яшчэ болей пагоршылася пасля снежаньскіх выбараў”, адзначаецца ў штогадовай справаздачы Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, якая была прэзентаваная пад час прэс-канферэнцыі 24 кастрычніка ў Нью-Йорку.

“Некаторыя арганізацыі па-ранейшаму пазбаўленыя юрыдычнага статусу. Міліцыяй праводзіліся ператрусы і канфіскацыя маёмасці. Мірныя сходы былі забароненыя, што прывяло да арышту і судовага пераследу праваабаронцаў. Акрамя таго, некалькі замежных праваабаронцаў былі пазбаўленыя магчымасці ўезду ў краіну”, падсумоваюць асноўныя хібы Беларусі аўтары справаздачы.

У раздзеле, прысвечаным Беларусі, згадваюцца шматлікія прыклады пераследу асобных праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый у 2010-2011 гадах, у тым ліку адмова ў рэгістрацыі правабарончай арагнізацыі “Берасцейская вясна”, шматлікія пагрозы ў дачыненні да зарэгістраванага Беларускага Хельсінскага камітэта, а таксама папярэджанне, вынесенае Алесю Бяляцкаму і ПЦ “Вясна” 14 лютага 2011 года.

Асаблівую занепакоенасць у складальнікаў справаздачы выклікаюць падзеі, якія адбыліся пасля выбараў у снежні 2010 года.

“Пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года дзясяткі праваабаронцаў, у тым ліку тыя, хто не прымаў непасрэднага ўдзелу ў назіранні за выбарамі, адчулі на сабе ціск з боку ўладаў, у тым ліку ператрусы і допыты супрацоўнікамі КДБ у сувязі з крымінальнымі справамі аб “ўдзеле ў масавых беспарадках і арганізацыі масавых беспарадкаў” і “хуліганстве”, распачатымі пасля дэманстрацыі супраць вынікаў галасавання”, падкрэслівае выданне.

Акрамя гэтага, справаздача звяртае ўвагу на шматлікія выпадкі забароны на ўезд і дэпартацыі замежных праваабаронцаў, у тым ліку прадстаўнікоў Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства