З Беларусі выслалі расійскага журналіста
https://spring96.org/be/news/46816
2011
2011-10-26T09:05:42+0300
2011-10-26T09:05:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Карэспандэнт “Московского Комсомольца” Ігар Кармазін прыехаў у Мінск пісаць рэпартаж пра беларускіх палітвязняў.
Кармазін паспеў сустрэцца з Мікітай Ліхавідам і Ірынай Халіп. Пасля сустрэчы з ёй журналіста адразу ж затрымалі і адвезлі ў Партызанскі РУУС Мінска. Там сцерлі ўсе запісы з дыктафона, знялі адбіткі пальцаў і дапыталі.
Пасля гэтага расійскаму
журналісту ўручылі паперу, дзе было напісана, што Кармазіну забараняецца на
працягу года ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. У пашпарце журналіста
паставілі адпаведны штамп і пад канвоем даставілі на вакзал, паведамляе “Хартыя 97”.