viasna on patreon

Працягваецца пераслед журналіста Сяргея Карпенкі

2011 2011-10-20T12:44:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karpenka.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Лідзе працягваецца пераслед сілавымі структурамі журналіста незалежнага тэлеканалу “Белсат” Сяргея Карпенкі. Нагадаем, што падчас маўклівай акцыі пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" 22 чэрвеня ў Лідзе ён быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі міліцыі, на журналіста і яго жонку аказваўс моцны псіхалагічны ціск. Карпенка пасля затрымання напісаў заяву у пракуратуру і зафіксаваў збіццё ў судмедэкспертызе. Тады ў асабістай размове па тэлефоне раённы пракурор палохаў яго нават крымінальнай справай. Пазней мясцовым судом разглядалася адміністрацыйная справа ў дачыненні журналіста, якая некалькі разоў пераносілася. Урэшце ў жніўні Лідскі раённы суд апраўдаў Карпенку, але на тым справа не скончылася.

Нядаўна Сяргей Карпенка атрымаў афіцыйны адказ з пракуратуры: зараз яго спрабуюць абвінаваціць у абразе міліцыянтаў, журналіст чакае новую позву на разгляд адміністрацыйнай справы. Журналіст адзначае, што ўвесь гэты час за ім пільна сочаць і хочуць дэманстратыўна запалохаць, дамоў некалькі разоў прыходзілі міліцыянты, якія турбавалі сваякоў. 14 кастрычніка журналіста вымусілі здаць адбіткі пальцаў, яго таксама некалькі разоў беспадстаўна затрымлівалі супрацоўнікі ДАІ. Некалькі разоў Карпенку прадстаўнікі міліцыі імкнуліся затрымаць падчас здымкаў, нават за горадам. Напрыклад, такая спроба была 6 кастрычніка падчас здымкаў каля мясцовай паліклінікі, затрымлівалі машыну з журналістам і 8 кастрычніка ў дзень Народнага сходу. Сяргей Карпенка лічыць такія праявы і дзеянні міліцыі ціскам за яго прафесійную дзейнасць.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства