viasna on patreon

У Кастрычніцкім раённым судзе Горадні працягваліся слуханьні па крымінальнай справе супраць ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча.

2006 2006-06-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі папярэдніх разоў яго не прывозілі ў суд з увагі на ягоны стан здароўя, выкліканы працяглай галадоўкай у сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы.
Як паведаміла радыё свабода, 19 чэрвеня Мікалаю Аўтуховічу прад’явілі абноўленае абвінавачаньне. Яго, у прыватнасьці, абвінавачваюць цяпер таксама ў тым, што ён нібыта займаўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю без рэгістрацыі або без атрыманьня ліцэнзіі. Дагэтуль яму было прад’яўлена абвінавачаньне ў тым, што ён ухіляўся ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Мікалай Аўтуховіч займаўся ў Ваўкавыску пасажырскімі перавозкамі на таксі. Пасьля прэзыдэнцкага ўказу 2003 году, ён, як прадпрымальнік, мог наймаць толькі трох кіроўцаў. Іншыя ягоныя кіроўцы перайшлі ў фірму “Ніка-транс”, дзе ён іх стаў наймаць. Аднак дзяржаўны абвінаваўца лічыць гэта “незаконнай схемай” работы і лічыць, што Аўтуховіч павінен быў стварыць фірму таксі, а раз ён гэтага не зрабіў, значыцца, не заплаціў усе падаткі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства