viasna on patreon

У Бабруйску на хворую актывістку АГП капітан міліцыі склаў пратакол дома

2011 2011-10-19T17:48:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галіну Смірнову капітан міліцыі Аляксей Ганчароў пераследуе ўжо два дні. Актывістка АГП моцна прастудзілася і таму адмаўлялася прыйсці ў аддзяленне міліцыі. І тады міліцыянт без лішніх цырымоній проста прыйшоў да яе дахаты.

-Было непрыемна, што гэты капітан міліцыі літаральна выцягнуў мяне з ложка, бо я хварэю і вельмі блага сябе адчуваю, - скардзіцца Галіна. – Яго цікавіла, што я рабіла на месцы правядзення Народнага сходу, з кім размаўляла, ці ведаю старшыню нашай суполкі АГП Віктара Бузінаева. Склаў пратакол аб адміністрацыйным парушэнні, але я яго не падпісала. У паперы гаворыцца, што я прымала ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і гэтым парушыла закон.

Галіна Смірнова лічыць, што такая ўвага да яе персоны выкліканая ранейшым затрыманнем за збор подпісаў перад Народным сходам. Тады на жанчыну склалі пртакол і адпусцілі, пратрымаўшы нейкі час у аддзяленні міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства