viasna on patreon

16 чэрвеня міліцыянты разагналі флэш-моб ў цэнтры Магілёву, арганізаваны маладзёвымі актывістамі

2006 2006-06-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 чэрвеня ў Магілёве адбыўсяў флэш-моб, прысьвечаны чарговаму Дню салідарнасьці.
Як паведаміла Радыё Свабода, на месца правядзеньня акцыі было сьцягнута пяць нарадаў міліцыі  прынамсі, такое распараджэньне па рацыі перадаў намесьнік начальніка абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў палкоўнік Алёнашкін, які кіраваў затрыманьнем. Ён жа загадаў сваім падначаленым згасіць усе запаленыя сьвечкі. Таго ж ён намагаўся запатрабаваць і ад удзельнікаў акцыі, пры адмове іх тут жа затрымлівалі.
Затрыманыя разагнанага флэш-мобу: лідэр рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў, актывіст АГП Ірына Качарова, Сяргей Стральцоў, а таксама Ганна Ільіна ды Натальля Палякова цягам трох гадзінаў давалі паказаньні ў Ленінскім РАЎС Магілёва. Туды ж даставілі пазьней затрыманых Паўла Вусава ды Марыну Цьвяткову.

Рыгор Кастусёў, па сваім вызваленьні паведаміў, што дапытвалі міліцыянты кожнага ў асобным пакоі. На кожнага затрыманага былі свае сьведкі. Спадар Кастусёў дадаў, што на наступным тыдні могуць атрымаць позвы ў суд. Усім будзе інкрымінавацца парушэньне правапарадку шляхам засьмечваньне грамадзкага месца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства