viasna on patreon

Улады Салігорска не дазволілі пікет супраць катаванняў

2011 2011-10-18T10:08:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyjant.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня мясцовага выканкаму Аляксандар Рымашэўскі не задаволіў заяўку на правядзенне пікету супраць катаванняў, якія маюць месца ў дачыненні да лідэра “Маладога фронту” у засценках беларускай вязніцы ў апошнія месяцы.

Ліст з адпаведным рашэннем заяўнік мерапрыемства Андрэй Тычына атрымаў 15 кастрычніка. Прычынай адомвы пазначана “неадпаведнасць пададзенай заяўкі патрабаванням часткі 6 артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах”. Для арганізатараў гэткае рашэнне не стала неспадзяваным:

- Улічваючы той факт, што ад пачатку году ніводнае апазіцыйнае масавае мерапрыемства ў горадзе дазволена не было, чакаць іншага рашэння не выпадала, - кажа маладафронтавец Андрэй Тычына. - Тым не менш, магу гарантаваць, што жыхары Салігорску ўсё роўна даведаюцца аб катаваннях у беларускіх турмах у дачыненні да палітычна зняволеных ды і наогул да зняволенных. Мы прыкладзем дзеля гэтага ўсе намаганні.

Але найбольш абуральным для заяўнікоў мерапрыемства стаў нават не сам факт адмовы, але ж яе форма. А менавіта -- адсутнаць матываванага адказу па сутнасці. Спасылаючыся на неадпаведнасць заяўкі пэўнаму пункту заканадаўства, чыноўнікі аніяк не тлумачаць, у чым канкрэтна гэта неадпаведнасць выяўляецца. Больш за тое, гэткай неадпаведнасці ўвогуле не існуе.

Справа ў тым, што частка 6 артыкула 5 Закону “Аб масавых мерапрыемствах” патрабуе ад заяўніка прымацоўваць да заяўкі абавязальніцтва па арганізацыі і правядзенню масавага мерапрыемства. Менавіта такая папера, згодна з усімі юрыдычнымі нормамі, і была дададзена да заяўкі. Выглядае на тое, што асноўная неадпаведнасць палягае выключна ў мэце пікета, а не ў бюракратычных працэдурах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства