Генадзь Фядыніч чакае суду 19 кастрычніка
Сустаршыня аргкамітэту па правядзеньні Народнага сходу Генадзь Фядыніч чакае разгляду адміністратыўнай справы ў Салігорскім судзе 19 кастрычніка. Як паведаміў прафсаюзны лідэр карэспандэнту “Салідарнасці”, нядаўна ён быў затрыманы з улёткамі пра народны сход.
“Ня ведаю, калі мяне паклічуць з нагоды арганізацыі Народнага сходу. Але ўпэўнены, што гэтае “запрашэньне” не прымусіць сябе чакаць”, -- паведаміў ён.
Нагадаем, што 8 верасьня аўтамабіль Фядыніча спынілі ў Салігорску супрацоўнікі ДАІ. У прафсаюзнага лідэра былі канфіскаваныя ўлёткі з эканамічнымі патрабаваньнямі, у якіх утрымлівалася запрашэньне прыйсьці на Народны сход 8 кастрычніка. 22 верасьня прафсаюзны лідэр хацеў забраць з міліцыі сканфіскаваныя ўлёткі, але быў затрыманы і накіраваны ў суд. Там апазіцыянера аштрафавалі на 20 базавых велічынь.