Брэсцкія эколагі заклапочаны распачатым будаўніцтвам на месцы, дзе раней разгружалі урановую руду
Каля гарадской цеплаэлектрацэнтралі Брэста, дзе яшчэ ў савецкія часы знаходзілася так званая “перавалка” выпрацаванай уранавай руды, якую везлі з былой ГДР на тэрыторыю СССР, зараз вядзецца будаўніцтва жылых дамоў, а ў перспектыве запланаваны буйны гандлёва-забаўляльны цэнтр агульнай плошчай 24 тысячы квадратных метраў.
Між тым, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Экадом” лічаць гэтую тэрыторыю малапрыдатнай для будаўніцтва жылля і іншых устаноў для масавага наведвання людзьмі, бо яшчэ некалькі гадоў таму ў глебе на гэтым месцы ўзровень радыяактыўнага цэзія і стронцыя перавышаў дапушчальныя нормы у 80 разоў. Пасля таго, як частку зямельнага грунта з паверхні тэрыторыі вывезлі на палігон, брэсцкія ўлады запэўнівалі, што ніякай небяспекі больш не існуе. Аднак эколагі сумняюцца ў гэтым: як паведаміла ад з іх – Святлана Максімук – радыяактыўны пыл, што раней знаходзіўся ў глебе, зараз распаўсюждваецца праз паветра і можа несці пагрозу напрацягу сотні гадоў.