viasna on patreon

Бялыніцкі раён: Узровень падлеткавай злачыннасці няўхільна расце

2011 2011-10-14T10:08:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzeci-kruyda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На тэрыторыі Бялыніцкага раёна назіраецца стабільны рост злачыннасці сярод непаўнагадовых. За восем месяцаў 2011 года зарэгістравана сем выпадкаў злачынстваў, здзейсненых непаўнагадовымі, што ў 3,5 разы перавышае аналагічны мінулагодні паказчык. У асноўным падлеткі прымалі ўдзел у крадзяжах, рабаўніцтвах, а таксама хуліганілі. Нашмат больш было зафіксавана і адміністрацыйных правапарушэнняў, здзейсненых падлеткамі, - 93 у гэтым годзе супраць 75 у мінулым.

Павялічылася і колькасць злачынстваў і правапарушэнняў, здзейсненых непаўнагадовымі ў нецвярозым стане. 19 разоў непаўнагадовыя прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах. 21 непаўнагадовы наведваецца да псіхіятра-нарколага.

З пачатку года на ўлік у інспекцыі па справах непаўнагадовых пастаўлены 41 падлетак, што на 9 чалавек больш, чым за аналагічны перыяд  2010 года.

Пракурор Бялыніцкага раёна Міхаіл Андросенка ў інтэрв’ю газеце “Зара над Друццю”  адзначыў, што з дзесяці падлеткаў, якія здзейснілі злачынствы, 2 знаходзіліся на прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых Бялыніцкага РАУС. Яскравы прыклад недапрацоўкі супрацоўнікаў праваахоўных органаў…

У Бялыніцкім раёне ў 41 сям’і пражывае 83 дзіцяці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Гэта – 23 дашкольнікі, 55 школьнікаў, 5 навучэнцаў.

Па словах пракурора Бялыніцкага раёна, патрабаванні заканадаўства, якія прад’яўляюцца да арганізацыі працы па выяўленні і ўліку такіх дзяцей, у асноўным выконваюцца. Аднак, Міхаіл Андросенка адзначыў, што сустракаюцца выпадкі, калі дзеці працяглы час знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а меры па паляпшэнні яго ў гэтых сем’ях не прымаюцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства