viasna on patreon

Алеся Бяляцкага могуць узнагародзіць літоўскай прэміяй

2011 2011-10-14T08:58:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Такую інфармацыю агучыў міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс.

Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі можа быць намінаваны на літоўскую Прэмію свабоды, якую прызначаюць за дасягненні у справе абароны правоў чалавека і развіццё дэмакратыі ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе. Прэмія памерам 5 тыс. еўра ў год будзе вылучацца праваабаронцам з гэтага рэгіёну, паведамляе партал delfi.lt.

Прэтэндэнтаў абярэ спецыяльная камісія, якая штогод 23 лістапада павінна будзе прадстаўляць парламенту меркаванні аб прэтэндэнце. Саму прэмію будзе прызначаць парламент да 23 снежня, узнагароду будуць уручаць 13 студзеня — у Дзень абаронцаў свабоды Літвы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства