У Кобрыне да актывіста Партыі БНФ Аляксандра Меха завітаў участковы інспектар Бойка Аляксандар і ўзяў тлумачэньне аб тым, якое дачыненьне мае Алесь да распаўсюду ўлётак "Руху за Свабоду".
https://spring96.org/be/news/4650
2006
2006-06-17T10:00:00+0300
2006-06-17T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Са словаў участковага 25 траўня ў Кобрыні былі затрыманыя 2 маладых чалавека, якія распаўсюджвалі ўлёткі "Руху за Свабоду". Пратаколы на іх складаліся ў КДБ. Яны сьцьвярджалі, што ўлёткі для распаўсюду ім даў Алесь Мех, а таму апошняму інкрымінавалася парушэньне артыкулу 172-3 КаАП.
Сам Алесь Мех кажа, што бачыў гэтых маладых людзей усяго толькі 2 разы, падчас выбарчай кампаніі яны самі знайшлі яго і выказвалі вялікае жаданьне паўдзельнічаць у ёй на баку апазыцыі.
Алесь Мех – сябра партыі БНФ, неаднаразова балятаваўся кандыдатам на выбарах у мясцовыя саветы з неблагім вынікам, карыстаецца павагай насельніцтва ў г. Кобрыні