Артуру Фінькевічу паведамяць месца адбываньня пакараньня да 25 чэрвеня
https://spring96.org/be/news/4643
2006
2006-06-16T10:00:00+0300
2006-06-16T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адзін з лідэраў "Маладога Фронту" Артур Фінькевіч павінен зьехаць на "хімію" да 25 чэрвеня, паведаміла прэс-служба арганізацыі.
15 чэрвеня маладзёвы лідэр наведаў упраўленьне па выкананьню пакараньняў пры Заводзкім РУУС г.Менску. Але як высьветлілася, улады да гэтага часу яшчэ ня вызначыліся, у якую папраўчую установу Беларусі накіраваць маладафронтаўца. Як паведаміў сам Артур, месца і ўстанова павінны быць вядомыя з перыяду ад 22 па 25 чэрвеня.
Нагадаем, што Артур Фінькевіч быў пакараны двума гадамі "хіміі" за графіці палітычнага зьместу.