viasna on patreon

У часе распаўсюду брашуры "Судова-прававая рэформа. Беларусь: шлях у будучыню" 15 чэрвеня быў затрыманы старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі АГП Сьцяпан Навасельчан

2006 2006-06-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманьне адбылося ў будынку абласнога суду, куды спадар Навасельчан прыйшоў, каб пакінуць некалькі асобнікаў гэтай брашуры. Прагледзеўшы брашуру супрацоўнікі судовай установы заявілі, што яна мае “антыдзяржаўны” зьмест, і выклікалі міліцыянтаў. Актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі абшукалі на той падставе, што нібыта ён можа мець выбуховыя рэчывы.
Як паведаміла Радыё Свабода, пасьля вобшуку Сьцяпана Навасельчана адвезьлі ў Ленінскі РАУС Берасьця, дзе склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні. Неўзабаве гэтая справа будзе перададзеная на разгляд адміністратыўнай камісіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства