viasna on patreon

14 чэрвеня 2006 года ў Стакгольме адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэньня прэміяў беларускім праваабаронцам Алесю Бяляцкаму і Тацяне Равяка.

2006 2006-06-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежна адзін ад другога два швецкіх фонда імя Анны Лінд і Форум жывая гісторыя прынялі рашэньні аб узнагароджаньні прэміямі ў галіне абароны правоў чалавека і дэмакратыі беларускіх праваабаронцаў.
Цырымонія ўручэньня прэміі імя Анны Лінд, міністра замежных справаў Швецыі, якая трагічна загінула ў 2003 годзе, адбылася ў летняй рэзідэнцыі караля Швецыі ў Стакгольме. На ўручэньні прэміі, якую атрымала Тавцяна Равяка, прысутнічала шмат ганаровых гасьцей, сярод якіх былі ўдава прэм’ер-міністра Швецыі Улафа Пальмэ Лізабэт Пальмэ, муж Анны Лінд Б.Хольмгрэн, былы прэм’ер-міністар Швецыі Інгвар Карлсан.
Праваабаронца Aлесь Бяляцкі быў узнагароджаны прэміяй Пэра Ангера, бясстрашнага швецкага дыпламата, які выратаваў ад сьмерці тысячы яўрэяў Венгрыі ў 1944 годзе. Урачыстая цырымонія адбывалася ў будынку ўрада Швецыі, на ёй прысутнічала ўдава Пера Ангера Элена Aнгер, сястра Раўля Валенберга. З прамовамі выступілі міністар разьвіцьця швецкага ўраду Мона Салін, генеральны сакратар Швецкага Хельсінскага Камітэту Роберт Хорд. Прэмію ўручаў сын Преа Ангера A. Aнгер.
У межах прабываньня беларускіх правабаронцаў у Швецыі былі праведзеныя шэраг сустрэчаў і круглых сталоў, а таксама былі дадзеныя інтэрвію вядучым газэтам Швецыі і 4 швецкім тэлеканалам.
У сваіх выступах праваабаронцы зьвярталі ўвагу на драматычны стан правоў чалавека ў Беларусі.
Уручэньнем гэтых прэміяў швецкая грамадзкасьць выказала салідарнасьць з усімі ахвярамі палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства