viasna on patreon

Былога кіраўніка дэпутацкай групы "Рэспубліка" ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргея Скрабца ўпершыню наведалі ягоныя родныя: маці Ніна Рыгораўна, жонка Аляксандра і дачка Натальля

2006 2006-06-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

м дазволілі чатыры дні пажыць у маленькім, на пяць нумароў, інтэрнаце пры папраўчай калёніі "Віцьба-3". Карэспандэнт Радыё Свабода размаўляў з маці Сяргея Скрабца, калі яна вярнулася ў Менск.

На просьбу падзяліцца ўражаньнямі ад сустрэчы з сынам спадарыня Скрабец расказала: "Натуральна, уражаньні цяжкія. Таму што я пабачыла бяспраўнага чалавека ў турэмнай вопратцы. Уяўляеце, як гэта было бачыць маці? Вельмі жахліва было".

А вось фізычна былы дэпутат пачаў папраўляцца. Нават папрасіў родных, каб прывезьлі футбольны мячык, паколькі хаця й рэдка, але часам выпадае магчымасьць крыху паганяць мяч, гаворыць маці Сяргея Скрабца: "Настрой у яго нядрэнны. Ён ужо не такі худы ды страшны, якім быў падчас суду. Ён цяпер не галадуе. Сяргей, канечне, худы, шчокі абваліліся. Але худзізна гэтая ня хворая, ня страшная. Хоць глядзець не балюча".

Ніна Рыгораўна расказала: сын зьмяніў працу  раней быў бібліятэкарам калёніі, цяпер афармляе нарады. Але на гэта Сяргей не скардзіцца: "Ён ніколі не скардзіцца. Гаворыць, што ўсё добра. Там і паветра колькі хочаш, і газоны. Мы, праўда, на ўласныя вочы нічога ня бачылі, бо ў турму нас не пусьцілі. Пасялілі ў інтэрнаце пры турме. Нас туды запусьцілі, абшукалі да нітачкі, з асабістым надглядам. Я нават ня вытрымала ды кажу: "Што вы ўжо мяне, старую бабу, так уважліва правяраеце?" А яны адказваюць: "Розныя маці бываюць". Ну, і трое сутак нас адтуль не выпускалі".

Маці экс-парлямэнтара цьвердзіць, што сын нават у калёніі шукае сабе працу. Па-першае, ён так выхаваны  нельга сядзець і нічога не рабіць. Па-другое, праца дапамагае хоць на нейкі час забывацца пра сваё бяспраўе: "Ён яшчэ папрасіў нас, каб фарбу купілі. Ён нешта там робіць. Сяргей наагул не сядзіць там склаўшы рукі, нават у вольны час. Яны нешта малююць, да нечага рыхтуюцца. У іх ёсьць пральня самаабслугі, кравецкая майстэрня. Толькі вось Сяргей гаворыць, што на кожным кроку адчуваеш сваю бяспраўнасьць. Вось, скажам, ідзеш, цябе спынілі, тут жа абшукалі. Адным словам, хапіла нам там засмучэньня ды ўсяго іншага".

Сяргей Скрабец 14 лютага быў асуджаны на два з паловай гады зьняволеньня. Яго абвінавацілі ў вымантачваньні крэдытаў у дзяржавы. Былы дэпутат лічыць прысуд помстаю уладаў за апазыцыйную палітычную дзейнасьць. Сяргей Скрабец  ня першы з колішніх апазыцыйных дэпутатаў, якія апынуліся за кратамі. Раней былі асуджаныя дэпутаты Ўладзімер Кудзінаў, Мікалай Скутаў, двойчы  Андрэй Клімаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства