viasna on patreon

14 чэрвеня ў Менску прайшоў флэш-моб у падтрымку галадоўнікаў

2006 2006-06-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 30 чалавек сабраліся ўчора на прыступках каля гандлёвага дому на Нямізе. Яны трымалі ў руках талеркі, на якіх было напісана "Галадоўка". Маладыя людзі тлумачылі мінакам, што гэта акцыя падтрымкі галадоўнікаў, якія патрабуюць спыніць перасьлед моладзі а таксама вызваліць палітвязьняў.

Мінакі даволі добразычліва ставіліся да флэш-мобу, але супрацоўнікі міліцыі не пасьпелі на гэтую акцыю, тая цягнулася літаральна 10 хвілінаў. Аднак журналісты заўважылі, што большасьць спэцназаўцаў былі ў самім гандлёвым доме. Такім чынам, акцыя скончылася без затрыманьняў, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства