viasna on patreon

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістраваны скаргі гомельскіх дэмакратычных актывістаў

2011 2011-10-07T17:08:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/united_nations1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістраваны скаргі гомельскіх дэмакратычных актывістаў Васіля Палякова і Анатоля Паплаўнага. “Адпаведнае паведамленне яны атрымалі з Камітэта. У паведамленні гаворыцца пра рэгістрацыю скаргі і тое, што яна накіравана ўраду Беларусі для дачы каментарыя”, - паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў рыхтаваць заявы ў міжнародную структуру.

Ён адзначыў, што толькі за 2011 год гомельскія дэмакратычныя актывісты накіравалі ў Камітэт ААН па правах чалавека 17 скаргаў. За апошнія гады Судаленка дапамог падрыхтаваць не адзін дзесятак скаргаў у Камітэт, па сямі з якіх ужо ёсць перамогі на гэтым высокім міжнародным узроўні.  

Палякоў і Паплаўны не згодныя з прыцягненнем іх 27 ліпеня мінулага года да адміністратыўнай адказнасці за распаўсюд у Гомелі віншавальных паштовак з нагоды дня незалежнасці Беларусі. Тады актывістаў абвінавацілі ў незаконным распаўсюдзе інфармацыі і аштрафавалі кожнага на 1 050 000 беларускіх рублёў. 

Паводле праваабаронцы, актывісты просяць уплывовую міжнародную інстанцыю прызнаць факт парушэння з боку дзяржавы іх правоў на свободны распаўсюд інфармацыі, а таксама права на разгляд справы незалежным, кампетэнтным і неперадузятым судом.

Л. Судаленка таксама падкрэсліў, што гэта ужо 120-я скарга, зарэгістраваная ў Камітэце ААН па правах чалавека па індывідуальных паведамленнях грамадзян Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства