viasna on patreon

13 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзевяць удзельнікаў моладзевай галадоўкі

2006 2006-06-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманьне галадоўнікаў адбылося ў дзень, калі яны арандавалі кватэру, каб трымацца разам і мець магчымасьць кантактаваць са сваімі паплечнікамі і журналістамі. Моладзевыя актывісты выйшлі на вуліцу, каб падыхаць сьвежым паветрам, побач стаялі нейкія скрыні з улёткамі, за якія іх і затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў гарадзкі аддзел міліцыі Ленінскага раёну на вуліцы Карла Маркса. Сярод затрыманых былі сустаршыня "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Зьміцер Хведарук, Аляксей Янушэўскі, Віктар Янчурэвіч, Антаніна Вежнявец, Алесь Паплыка і яшчэ двое сяброў арганізацыі, прозьвішчы якіх удакладняюцца.
Неўзабаве сямёх затрыманых адпусьцілі. У дзяжурнай частцы пакінулі сустаршыню арганізацыі Зьміцера Дашкевіча і Зьміцера Хведарука.
Вызвалены Артур Фінькевіч паведаміў Радыё Свабодзе, што на Дашкевіча і Хведарука склалі пратаколы за дробнае хуліганства. Актывістаў абвінавачваюць у тым, што яны нібыта нецэнзурна лаяліся ў часе затрыманьня. Зьміцер Хведарук галадаў 15-я суткі, а Зьміцер Дашкевіч  13-я, бо далучыўся да галадоўкі пасьля таго, як выйшаў з турмы на Акрэсьціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства