viasna on patreon

Кульбіты мазырскіх чыноўнікаў

2011 2011-10-06T18:00:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cieliapun-pikiety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун не губляе надзеі правесці ў горадзе пікет у падтрымку зняволенага Алеся Бяляцкага. Мясцовыя чыноўнікі, да якіх звяртаецца палескі праваабаронца, губляюцца – пачынаючы ад начальніка Мазырскага РАУС Пятра Зыкуна і заканчваючы намеснікам мясцовага пракурора.

Сёння, 6 кастрычніка, праваабаронца ўрэшце атрымаў выпіску з рашэння райвыканкама пра заключэнне дамоваў з адпаведнымі службамі і накіраваўся да начальніка Мазырскага РАУС Пятра Зыкуна. Той зняў копію і сказаў, што будзе рабіць пісьмовы запыт у райвыканкам, каб цалкам азнаёміцца з гэтым рашэннем райвыканкама ("я могу десятки таких ответов и выписок наделать...").

Пры прыняцці заявы на заключэнне дамовы У. Целяпуну некаторыя з чыноўнікаў скардзіліся, што райвыканкам яму дае дазвол на пікетаванне, а ім, у сваю чаргу, тэлефануе і прапаноўвае блакаваць гэтыя дамовы. Праваабаронцу нічога не заставалася рабіць, як параіць ім у судзе пра гэта распавесці.

Намеснік раённага пракурора параіў праваабаронцу звярнуцца ў Канстытуцыйны суд за тлумачэннем, “может ли ответ зампредисполкома быть решением исполкома. Решение - нормативно правовой акт. Письменный ответ ... таковым не является”, - такія словы пачуў У. Целяпун у пракуратуры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства