viasna on patreon

Польшча адмовіла ў візах журналісту ОНТ і кіраўніку ідэалагічнага аддзелу Гродзенскага аблвыканкаму

2006 2006-06-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Візавы аддзел Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродна адмовіўся выдаць візу кіраўніку карпункту тэлеканалу ОНТ Мікалаю Мельячэнку, - паведаміла "Нямецкая хваля" са спасылкай на кіраўніка візавага аддзелу Януша Дамброўскага. Адмову ў візе атрымаў таксама кіраўнік упраўлення ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Амелька.

М. Мельячэнка з'яўляецца аўтарам шматлікіх тэлесюжэтаў, якія, на думку польскага боку, распальваюць міжнацыянальную варожасць. Акрамя таго, ён выступаў сведкам па крымінальнай справе, узбуджанай гродзенскай міліцыяй у дачыненні да актывістаў не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў (у прыватнасці, журналістаў Андрэя Пачобута і Анджэя Пісальніка).
Упраўленне ідэалогіі на чале з У. Амелькам брало непасрэдны ўдзел у правядзенні паўторнага з'езду і абранні лаяльнага да ўладаў кіраўніцтва Саюзу палякаў на Беларусі. Асабіста сп. Амелька курыруе дзейнасць СМІ і грамадскіх арганізацый. За час яго працы ў Гродзенскай вобласці былі зачыненыя амаль усе недзяржаўныя грамадска-палітычныя выданні, - нагадвае "Нямецкая хваля".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства