viasna on patreon

У Мінску затрыманы кіраўнік НІСЭПД Алег Манаеў

2011 2011-10-06T15:49:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Алега Манаева затрымалі ў раёне плошчы Перамогі ў Менску. Пра гэта паведаміў адзін з экспэртаў НІСЭПД Аляксандар Сасноў.

Сасноў удакладніў, што затрыманьне праводзілі супрацоўнікі спэцназу.

Манаеў выходзіў на вуліцу з мэтро.

Спадар Манаеў толькі пасьпеў сказаць, што шукаюць наркотыкі і зброю. Пасьля гэтага яго адвезьлі ў невядомым кірунку.

Алег Манаеў скіроўваўся на брыфінг для дыпляматычнага корпусу, падчас якога была заплянаваная прэзэнтацыя дасьледаваньня НІСЭПД.

Пры гэтым сьведкі затрыманьня спадара Манаева сьцьвярджаюць: міліцыянты патлумачылі гэта тым, што «было ўказаньне затрымаць менавіта гэтага чалавека».

Манаеў доўгія гады кіраваў зарэгістраваным у Літве Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.

Днямі НІСЭПД абнародаваў вынікі верасьнёўскага дасьледаваньня. Толькі 24,5% апытаных давяраюць дзейнаму кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку. Кіраўніку дзяржавы не давяраюць 62,3% апытаных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства