viasna on patreon

Міліцыя зачынена, усе сышлі на танцы

2011 2011-10-06T14:26:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja_tanchyc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра катастрафічную сітуацыі з кадрамі ў Аршанскім ГАУС паведаміў яго начальнік падпалкоўнік міліцыі Анатоль Сільчанка.

Аршанскія праваабаронцы Васіль Леўчанкаў і Васіль Бераснеў прынялі рашэнні правесці ў Оршы пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага. У адпаведнасці з патрабаваннем Аршанскага гарвыканкама праваабаронцы звярнуліся ў ГАУС з просьбай заключыць дагавор на ахову пікету. На днях Бераснеў і Леўчанкаў атрымалі бянтэжны адказ, падпісаны начальнікам Аршанскай міліцыі Анатолем Сільчанка.

«У сувязі з тым, што ... асабісты склад АУС Аршанскага гарвыканкама паводле планаў і рашэнняў АУС плануецца задзейнічаць на ахову грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку грамадзян, а таксама пры правядзенні моладзевых дыскатэк, заключыць дамову з Вамі на ахову грамадскага парадку ... не ўяўляецца магчымым», - гаворыцца ў адказе.

Як вы думаеце, колькі міліцыянтаў патрабуецца для аховы пікету з трох чалавек? Зразумела, з лішкам б хапіла і аднаго. Таму адказ начальніка ГАУС варта літаральна разумець так: у дні моладзевых дыскатэк гарадская міліцыя не ў стане знайсці нават аднаго супрацоўніка для аховы. Усе - на дыскатэках і ў загадкавых месцах масавага адпачынку ў восеньскую пару.

Многія крымінальныя аўтарытэты папярхнуцца, даведаўшыся, што паралізаваць працу ўсёй гарадской міліцыі здольныя ... дыскатэкі. А законапаслухмяныя аршанцы задаюцца пытаннем: што можа здарыцца, калі ў такі дзень у горадзе адбудзецца разбойны напад або масавая бойка. А ўся міліцыя - на танцах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства