У Брэсце затрыманы Вадзім Рабцэвіч
У Брэсце
затрыманы актывіст гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых
"Справядлівы свет" Вадзім
Рабцэвіч, які расклейваў улёткі з інфармацыяй пра дату і месца правядзення
ў горадзе Народнага сходу.
Пра сваё затрыманне Рабцэвіч паспеў паведаміць праваабаронцу Уладзіміру Малею, які патэлефанаваў у
Ленінскі РАУС Брэста, дзе гэтую інфармацыю пацвердзілі. Супрацоўнікі міліцыі
зазнычылі, што ў дачыненні да Вадзіма Рабцэвіча складзены адміністратыўны
пратакол за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага
мерапрыемства альбо пікетавання. Малей таксама даведаўся, што Рабцэвіча будуць
трымаць у ізалятары часовага затрыманьня да 6 кастрычніка, калі адбудзецца суд
на актывістам апазіцыйнай партыі.
Варта дадаць, што за апошнія дні гэта ўжо другі выпадак у Брэсце, калі супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць сябраў Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" за распаўсюд улётак пра Народны сход. 4 кастрычніка намеснік старшыні гарадской арганізацыі Лявонцій Чыпурных быў асуджаны за гэта на пяць сутак адміністратыўнага арышту.