viasna on patreon

Марафон салідарнасці з Алесем Бяляцкім

2011 2011-10-05T23:08:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malej-medal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца-марафонец Уладзімір Малей

Праваабаронца-марафонец Уладзімір Малей

У Маларыце 8 кастрычніка падчас “Дажынак” адбудзецца 18-ты Міжнародны марафон. У складзе марафонцаў, якія прабягуць адлегласць у 10 кіламетраў, будуць праваабаронцы Уладзімір Малей з Маларыты і Васіль Матусевіч з Давыд-Гарадка.

У знак салідарнасці з арыштаваным старшынёю Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім, які  ўжо два месяцы знаходзіцца ў СІЗА КДБ марафонцы апрануць чорныя майкі з выявай Алеся Бяляцкага і надпісам: “Свабоду Алесю Бяляцкаму”.

Па словах Уладзіміра Малея, яны хочуць звярнуць увагу мясцовага насельніцтва на чарговае злачынства ўлады ў адносінах да лепшых людзей Беларусі.

Падчас  мінулага марафонскага забегу ў 2010 годзе праваабаронцы былі ў майках з надпісам: “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства