viasna on patreon

12 чэрвеня ў Сьветлагорску міліцыя затрымала двух грамадзянаў за тое, што яны павесілі на інфармацыйнай тумбе плакат "Сьветлагорск  за свабоду!"

2006 2006-06-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Сьветлагорскай раённай арганізацыі Партыі БНФ (Гомельская вобласьць), увечары 12 чэрвеня ў Сьветлагорску беспартыйная Натальля Бордак і сябра Партыі БНФ Тэльман Масьлюкоў вывесілі на цэнтральнай вуліцы гораду плакат, напісаны фламасьцерамі. Патрульныя міліцыянты, якія ў гэты час праязджалі па вуліцы, зьнялі яго і запатрабавалі, каб грамадзяне паехалі з імі ў раённы аддзел унутраных справаў "для высьвятленьня асобаў" (нягледзячы на тое, што сп. Масьлюкоў прад'явіў вадзіцельскія дакументы).
У аддзеле міліцыі на працягу прыкладна 30 хвілінаў міліцыянты пісалі рапарт і пратакол выняцьця плакату, а таксама па тэлефоне правяралі ў Гомелі сапраўднасьць асабістых дадзеных затрыманых. Калі Н. Бордак і Т. Масьлюкоў спыталі, чаму не складзены пратакол затрыманьня, міліцыянты адказалі, што яны нікога не затрымлівалі, і што грамадзяне прыехалі ў аддзел міліцыі па сваёй згодзе.
13 чэрвеня Н. Бордак і Т. Масьлюкоў накіравалі заявы начальніку раённага аддзелу міліцыі з просьбай растлумачыць, чаму яны былі затрыманыя без складаньня пратаколу аб затрыманьні, а таксама з прозьбай вярнуць плакат, каб зноў вывесіць яго на тым жа месцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства