Брэсцкай філіі Свабоднага прафсаюзу не дазволілі правесці пікет
https://spring96.org/be/news/46128
2011
2011-10-05T11:42:33+0300
2011-10-05T11:42:33+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Гарвыканкам патрабуе аплаты нявыкананых паслуг.
Вось што паведаміў Еўрарадыё старшыня Брэсцкай рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў:
"Пікет
на 7 кастрычніка, Сусветны дзень абароны права на дастойную працу,
забаронены гарвыканкамам. Падстава: мы не заключылі дамовы з
камунальнікамі, службамі міліцыі і медыцыны, як гэта прапісана ў
рашэннях гарвыканкама".
Дазволеныя месцы правядзення пікетаў
у Брэсце бязлюдныя, ахоўваць парадак між дрэваў або на пустых трыбунах
стадыёна няма патрэбы, і смецця не бывае, кажа спадар Лазарэнкаў.
Прафсаюз згодны аплачваць паслугі названых службаў па факце іх аказання,
але гарвыканкам настойвае на перадаплаце.