viasna on patreon

Гарадзенскіх партыйных лідараў выклікаюць у пракуратуру

2011 2011-10-04T23:06:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/istomin_uryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Істомін, фота svaboda.org

Юрый Істомін, фота svaboda.org

Бліжэй да вечару 4 кастрычніка Юрый Істомін, старшыня абласной арганізацыі АГП, паведаміў, што яму патэлефанавалі з гарадзенскай пракуратуры. Пракурор Караваеў прапанаваў лідэру мясцовага АГП з’явіцца ў пракуратуру для азнаямлення з папярэджаннем аб адказнасці за магчымыя несанкцыянаваныя акцыі.

Зразумела, што гутарка ідзе пра Народны сход, які запланаваны на 8 кастрычніка і мае адбыцца ў Гародні на стадыёне “Нёман” а 13-й гадзіне. Юрый Істомін, які быў у ад’ездзе, адказаў, каб яму падрыхтавалі афіцыйную позву і што ён можа прыйсці ў пракуратуру ў чацвер 6 кастрычніка.

 Аналагічнае тэлефанаванне было і да намесніка старшыні абласной арганізацыі Партыі “Справядлівы свет” Паўла Станеўскага, якога раней ужо выклікалі ў аддзяленне міліцыі. Павел Станеўскі збіраецца наведаць пракуратуру з раніцы 5 кастрычніка.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства