viasna on patreon

Пяць сутак арышту - за запрашэнне на Народны сход

2011 2011-10-04T23:01:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Лявонцій Чыпурных атрымаў 5 сутак арышту за распаўсюд улётак з запрашэннем на Народны сход.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста ў другой палове дня 3 кастрычніка і адвезлі ў Маскоўскі РАУС г.Брэста, дзе на Чыпурных быў складзены адміністратыўны пратакол на падставе артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях - нібыта за заклікі да правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства. Пасля гэтага 63-гадовага пенсіянера (які дарэчы, з’яўляецца маёрам памежных войскаў у адстаўцы) пакінулі на нач у ізалятары часовога ўтрымання. 
Суд над Лявонціям Чыпурных адбыўся 4 кастрычніка, пры гэтым сябрам партыі “Справядлівы свет” не давалі звестак пра дакладны час, калі адбудзецца судовае паседжанне. У выніку разгляд справы адбыўся фактычна за зачыненымі дзвярыма і актывіст апазіцыйнай партыі атрымаў пакаранне ў выглядзе пяці сутак адміністратыўнага арышту.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства