viasna on patreon

Супрацоўніцы горацкага прыватнага прадпрыемства "БелРос" правялі акцыю пратэсту супраць шматмесячнай нявыплаты заробку

2006 2006-06-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА, яны сабраліся ля мясцовага райвыканкаму і патрабавалі ад улады ўзьдзейнічаць на гаспадара прадпрыемства. Старшыня райвыканкаму, які прыняў жанчын, паведаміў, што ён ня мае магчымасьцяў прымусіць кіраўніцтва "БелРосу" сваечасова выплочваць зарплату, і параіў пратэстуючым зьвяртацца ў пракуратуру альбо суд.

Трэба адзначыць, парада гэтая зьяўляецца цалкам слушнай  ня справа ўлады выкарыстоўваць мэтады адміністрацыйнага ўціску на прыватнікаў. Для вырашэньня гаспадарчых спрэчак ёсьць адпаведныя ўстановы.

З-за нізкага ўзроўню правасьвядомасьці нашым грамадзянам прасьцей прыйсьці "на паклон" да выканкамаўскіх чыноўнікаў, чым самім абараняць свае інтарэсы ў судзе.

Але нават і такая спроба пратэсту прынесла плён: кіраўніцтва прадпрыемства ўсё-ткі пачало заробак выплочваць.

Гэты выпадак  ня першы ў Горках, калі гаспадары-прыватнікі затрымліваюць зарплату наёмным працаўнікам. У прыватнасьці, той жа "БелРос", у склад якога ўваходзяць прадпрыемствы гандлю ды харчаваньня, а таксама шэраг дробных вытворчасьцяў, ужо папярэджваўся выканкамам аб магчымым пазбаўленьні ліцэнзіі. Аднак гэты крок уладаў прывядзе да закрыцьця прадпрыемства, а забясьпечыць новымі працоўнымі месцамі больш за сто працаўнікоў у раенным горадзе зараз нерэальна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства