Справа аб ліквідацыі Баранавіцкага грамадскага аб’яднання “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Варута” прыпененая.
28 траўня ў Брэсцкім абласным судзе адбылося другое паседжаньне па справе ліквідацыі Баранавіцкага грамадскага аб’яднання “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Варута”. У першы раз суд задаволіў хадайніцтва прадстаўнікоў “Варуты” аб запыце ва ўправу адзінага дзяржаўнага рэгістра і перанёс разгляд справы. Менавіта няправільнае ўжываньне назвы на пячатцы “Варуты” і было пастаўленае ў віну грамадзкаму аб’яднаньню абласной управай юстыцыі. Падчас другога паседжаньня прадстаўнікі абласнога ўпраўленьня юстыцыі заявілі хадайніцтва аб перапыненьні справы на падставе таго, што ўсе дакументы, датычныя ліквідацыі “Варуты”, у дадзены момант запатрабаваныя Міністэрствам юстыцыі дзеля дадатковай праверкі. Прадстаўнікі “Варуты” не пярэчылі гэтаму хадайніцтву. Гэтае хадайніцтва суд задаволіў і прыпыніў разгляд справы на няпэўны час.
Са словаў прадстаўніка арганізацыі Вольгі Харламавай, для “Варуты” важна зацягнуць працэс: арганізацыя зараз ажыццяўляе рэарганізацыю шляхам пераўтварэньня ў фонд.