Павал Севярынец запрошаны на сусьветную асамблею Civikus, якая будзе праходзіць 21-25 чэрвеня
21-25 чэрвеня ў Шатландыі будзе праходзіць World Assemble CIVICUS - World Alliance for Citizen Participation, арганізацыі, якая займаецца пытаньнямі свабоды асацыяцый і дзейнасьцю няўрадавых арганізацый. Запрашэньне прыняць удзел у гэтай міжнароднай асамблеі атрымаў малады беларускі палітык Павал Севярынец, які цяпер адбывае пакараньне за арганізацыю акцыі пратэсту супраць вынікаў рэферэндуму 1994 года.
"Мы разумеем, што ў сувязі з абставінамі Вы не зможаце прыехаць, але лічым за гонар даслаць Вам гэтае сімвалічнае запрашэньне," - зазначаюць арганізатары мерапрыемства. Яны таксама паведамляюць, што ў канферэнцзалі абмыслова для Паўла Севярынца будзе сімвалічна знаходзіцца пустое крэсла с фатаздымкам палітвязьня, каб зьвярнуць увагу сусьветнай грамадзкасьці на перасьлед грамадзка-палітычных дзеячоў у Беларусі, а таксама выказаць салідарнасьць са зьняволенымі ў нашай краіне па палітычным матывам. Плануецца, што ўдзельнікі асамблеі CIVICUS дашлюць паштоўкі салідаснасьці на адрас Севярынца.