viasna on patreon

Баранавіцкіх чыноўнікаў запрасілі на Народны сход

2011 2011-10-03T17:12:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mieziak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Мезяк

Віктар Мезяк

3 кастрычніка старшыня аргкамітэта па правядзенні Народнага сходу ў Баранавічах Віктар Мезяк накіраваў старшыні гарвыканкама Віктару Дзічкоўскаму і старшыні гарсавета Аляксандру Селіфонтаву запрашэнні на ўдзел у сходзе.

У лісце да мясцовых чыноўнікаў паведамляецца, што сход адбудзецца 8 кастрычніка 2011 года ў 13:00 у Старым парку горада па вуліцы Камсамольскай у адпаведнасці з законам “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. На гэтым сходзе будуць прысутнічаць жыхары дома 55 вуліцы Баранава, дома 105А вуліцы Савецкай, д.35/2 вуліцы Наканечнікава, дома 3 завулака Слясарнага.

Віктар Мезяк распавёў праваабаронцам, што падчас сустрэчы з насельніцтвам кіраўніцтва Баранавіч будзе мець магчымасць адказаць на пытанні людзей і выказаць сваё бачанне сацыяльна-эканамічнага становішча ў горадзе і Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства