viasna on patreon

Маладэчна: Затрыманне падчас “Дажынак”

2011 2011-10-01T22:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У суботу 1 кастрычніка ў Маладэчне на чыгуначным вакзале быў затрыманы магілёўскі апазіцыйны актывіст Сяржук Гіркін. Каля гадзіны хлопец правёў у аддзяленні транспартнай міліцыі. Павышаная ўвага з боку праваахоўных органаў была звязана з правядзеннем у Маладэчне культурна-масавага мерапрыемства – “Дажынак”.

 

Сяржук ехаў са Смаргоні, ад свайго сябра Уладзя Шульжыцкага дадому ў  Магілёў. У Маладэчне ён мусіў зрабіць перасадку на электрычку. Па словах Сержука, міліцыя адмыслова чакала яго на пероне. Хлопца спынілі быццам для праверкі дакументаў, агледзелі заплечнік, а потым адвялі ў аддзяленне міліцыі. Прычынаў затрымання міліцыянты не тлумачылі, толькі пагражалі, што павязуць на даследаванне да нарколага, калі затрыманы будзе задаваць шмат пытанняў. У аддзяленні міліцыянты доўгі час спрабавалі на кампутары адчыніць нейкую базу, што не атрымоўвалася з-за тэхнічных непаладак. Пасля доўгай гутаркі і высвятлення мэтаў паездкі Сяржука адпусцілі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства