viasna on patreon

У Жлобіне (Гомельская вобласьць) праведзены заключны допыт моладзевага актывіста Эдуарда Зелянкова, які абвінавачваецца ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт"

2006 2006-06-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хлопец прызнаў, што зрабіў надпісы-графіці ў Жлобіне, але не пагадзіўся з абвінавачваньнямі ў хуліганстве. 22-гадовы навучэнец мясцовага мэталургічнага тэхнікуму Эдуард Зелянкоў быў затрыманы міліцыяй 13 сакавіка за графіці "За свабоду!", "За Мілінкевіча!", "Малады фронт" на вуліцах Жлобіну. Ён абвінавачваецца па артыкулах 193-1 (удзел у незарэгістраванай палітычнай арганізацыі) і 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэксу.

"Следства вядзецца аддзелам унутраных справаў Цэнтральнага раёну г. Гомеля  як мне сказалі, з-за таго, што ў Жлобіне сьледчыя перагружаныя працай. Допыт правёў сьледчы Андрэй Бандзюк, які прыяжджаў дзеля гэтага ў Жлобін. Гэта адбылося ў памяшканьні аддзела ўнутраных справаў Жлобінскага раёну, у прысутнасьці майго адвакату. Я сапраўды напісаў графіці і не адмаўляў гэтага на допыце. Але я патлумачыў, што рабіў гэта не з хуліганскіх намераў, а з мэтаю інфармаваньня людзей,"  распавёў Э. Зялянкоў карэспандэнту belngo.info.

Эдуард таксама пагадзіўся з патрабаваньнем мясцовага прадпрыемства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі выплаціць 450000 рублёў  на такую суму гэтае прадпрыемства ацаніла шкоду, нанесеную ў выніку напісаньня графіці.
Чакаецца, што днямі Э. Зялянкоў будзе выкліканы ў Гомель для канчатковага афармленьня справы перад перадачай у суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства